Нашы задачы:
- своечасовае выяўленне дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і іх псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне;
- сацыяльна-педагагічная падтрымка і псіхалагічная дапамога навучэнцам, іх законным прадстаўнікам у гарманізацыі сямейных адносін, у фарміраванні правільнай ацэнкі і станоўчых установак на перспектывы жыццёвага самавызначэння асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
- метадычная дапамога педагагічным работнікам пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі;
- кансультаванне навучэнцаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, іх законных прадстаўнікоў, педагагічных работнікаў па актуальных пытаннях спецыяльнай псіхалогіі і карэкцыйнай педагогікі;
- каардынацыя дзейнасці рэгіянальных цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Віцебскай вобласці;
- рэалізацыя прыярытэтных напрамкаў канцэпцыі інклюзіўнай адукацыі і Канвенцыі аб правах інвалідаў, інфармацыйна-асветніцкая дзейнасць з мэтай фарміравання пазітыўнага грамадскай думкі і талерантнага стаўлення да асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
- рэалізацыя праграм ранняй комплекснай дапамогі;
- аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;
- аказанне метадычнай, кансультатыўнай, карэкцыйна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі ў рамках дзейнасці абласнога рэсурснага цэнтра па працы з дзецьмі з засмучэннямі аутистического спектру.